Метадычны тыдзень

28.02.2022

Згодна з планам работы на 2021/2022 навучальны год з 21 лютага па 26 лютага ва ўстанове адукацыі праводзіўся метадычны тыдзень па тэме “Вучэбна-пазнавальная дзейнасць вучняў на вучэбных занятках праз візуалізацыю вучэбнай інфармацыі”. Згодна з распрацаваным планам, кожнаму школьнаму вучэбна-метадычнаму аб'яднанню (далей – ШВМА) прадставілася магчымасць у «свой» дзень падзяліцца педагагічным майстэрствам, творчымі знаходкамі.

У 1-й дзень, панядзелак, было традыцыйнае адкрыццё Тыдня, дзе ўвазе ўсяго калектыву быў прадстаўлены план работы, дадзена кароткая інфармацыя па кожнаму мерапрыемству. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ранцэвіч І.В. давёў да педагагічнага калектыву інфармацыю аб метатадах і сродках візуалізацыі вучэбнай інфармацыі на вучэбных занятках. У бібліятэцы была арганізавана выстава метадычнай літаратуры па дадзенай тэматыцы.

Дзень другі, аўторак, – дзень ШВМА класных кіраўнікоў. Класны кіраўнік VII класа Дзямко М.І. правёў класную гадзіну па тэме “Наша памяць і боль” у форме прэс-канферэнцыі. На выхаваўчым занятку вучні прадаставілі ўсім прысутным інфармацыю аб партызанах і актывістах в. Дубай, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне; аб зямляках воінаў-інтэрнацыяналістаў, аб школьным гісторыка-краяўзнаўчым музеі. Таксама вучні паўдзельнічалі ў віктарыне “Пазнай мемарыяльныя помнікі Рэспублікі Беларусь”. Усе класныя кіраўнікі прынялі ўдзел у метадычным дыялогу на тэму “Выхаванне асобы вучня праз фарміраванне маральна-каштоўнасных арыентацый, нацыянальнай свядомасці, грамадзянскасці, пачуцця патрыятызму”, дзе іх увазе быў прадстаўлены вопыт выхаваўчай работы класнага кіраўніка VIІI класа Федарчук Ж.У., таксама абмеркавалі актуальныя пытанні і формы

 выхаваўчай работы.

Серада, дзень трэці, – дзень ШВМА настаўнікаў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі. У рамках гэтага дня настаўнік IV класа Банет Н.М. правяла вучэбны занятак па беларускаму чытанні па тэме “В.Гурскі “Верныя сябры”, якая паказала сваё ўменне правільна змадэляваць вучэбны занятак, зацікавіць вучняў і арганізаваць іх актыўную пазнавальную дзейнасць. На пасяджэнні ШВМА настаўнікі абмеркавалі пытанні і выпрацавалі рэкамендацыі па тэме “Псіхалагічныя асаблівасці малодшых школьнікаў – важная ўмова павышэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу”. У арыгінальнай форме прадэманстравала вопыт сваёй работы па ўдасканаленні ўзроўню педагагічнага майстэрства настаўнік І класа Лысюк Г.І.

Дзень чацвёрты, чацвер – дзень інтэграванага ШВМА. Вучэбны занятак па фізіцы ў VІІІ класе па тэме “Работа і магутнасць электрычнага току. Закон Джоўля-Ленца” правёў намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, настаўнік фізікі Ранцэвіч І.В. На вучэбным занятку настаўнік прымяніў спосабы візуалізацыі вучэбнай інфармацыі, выкарыстоўваў праблемныя сітуацыі, практыка-арыентаваныя заданні, паказаў як на практыцы разлічыць і сэканоміць затраты электраэнергіі. Вопытам па прымяненні на вучэбных занятках інфармацыйных адукацыйных інтэрнет-рэсурсаў падзяліўся настаўнік інфарматыкі Малчановіч С.В. На пасяджэнні настаўнікі распрацавалі рэкамендацыі па арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці пры засваенні праграмнага матэрыялу з выкарыстаннем інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя.

Пятніца, пяты дзень – дзень ШВМА настаўнікаў-філолагаў. У рамках гэтага дня настаўнік беларускай мовы і літаратуры Пешка Ю.А. правяла вучэбны занятак па беларускай літаратуры ў V класе па тэме “М.Лынькоў “Васількі”. Аб тым, якімі спосабамі візуалізацыі вучэбнага матэрыялу карыстаецца на вучэбных занятках рускай мовы і літаратуры падзялілася Ляшко Т.Ю.

Метадычны тыдзень дазволіў правесці маніторынг прафесійнай дзейнасці педагогаў і намеціць карэкцыйныя шляхі, выявіць станоўчы вопыт педагагічнай дзейнасці і павысіць кваліфікацыю педагогаў, а таксама дазволіў з’яднаць калектыў, кожнаму педагогу адчуць сябе неабходным і значным, дзякуючы спланаванай работы і прафесійнаму ўзаемадзеянню.

26 лютага ў анлайн-марафоне прыняла ўдзел настаўнік працоўнага навучання Дзямко Э.Р., якая падзялілася вопытам сваёй педагагічнай дзейнасці па тэме "Прымяненне сродкаў візуалізацыі вучэбнай інфармацыі на вучэбных занятках абслуговай працы".