Из опыта работы

З вопыту работы настаўніка беларускай мовы і літаратуры Федарчук Ж.У.

Развіццё пазнавальных інтарэсаў і творчых здольнасцяў вучняў на ўроках беларускай мовы праз выкарыстанне шматмерных дыдактычных інструментаў

         Грамадскія сацыяльна-эканамічныя змены абумовілі новыя патрабаванні да  выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі: яны павінны гнутка адаптавацца да зменлівых сацыяльна-эканамічных умоў; валодаць самастойнасцю, крытычна мысліць і генерыраваць ідэі, аперы-раваць вялікімі аб'ёмамі інфармацыі.

Аптымальнае выкарыстанне прагрэсіўных тэхналогій у адукацыі - аснова прафесіяналізму настаўніка і эфектыўнага навучання школьнікаў.

Лічу для сябе ў рэалізацыі адукацыйных задач тэхналогію ШДІ прыярытэтнай, так як яна адпавядае ўзроставым асаблівасцям вучняў, пастаўленым мэтам і задачам развіцця асобы школьнiка, дазваляе сістэмна выкарыстоўваць асноўныя кампаненты тэхналогіі – логіка-сэнсавыя мадэлі (далей- ЛСМ).

         Складанне і выкарыстанне ЛСМ стварае ўмовы для развіцця крытычнага мыслення вучняў, дапамагае ўключыць вучняў у пазнавальую творчую дзейнасць на любым этапе ўрока.

         Метадычная структура ўрока з выкарыстанне ЛСМ складаецца з некалькіх этапаў: арганізацыйнага, актуалізацыі ведаў і працы з паняццямі (вывучэнне новай тэмы), рэфлексіі.

         Менавіта тэхналогія ШДІ дазваляе арганізаваць пазнавальную дзейнасць вучняў з выкарыстаннем усіх разумовых магчымасцяў, прадставіць веды ў сціслай і разгорнутай формах, кіраваць дзейнасцю вучняў на ўсіх этапах урока і ў розных формах засваення праграмнага матэрыялу. Галоўная мэта выкарыстання тэхналогіі ШДІ – павялічыць эфектыўнасць дзейнасці вучняў за кошт выкарыстання шматмернай дыдактычнай мадэлi – ЛСМ.         

           Вывучыўшы тэарэтычныя асновы тэхнологіі і вопыт яе прымянення ў практычнай дзейнасці педагогаў, мною было вырашана стварыць свае логіка-сэнсавыя мадэлі і выкарыстоўваць іх у навучанні на ўроках беларускай мовы. Ужыванне ШДТ дазваляе вучням больш глыбока ўсвядоміць і засвоіць веды, дае магчымасць параўноўваць матэрыял, рабіць высновы.

         У аснову майго педагагічнага вопыту пакладзены тэарэтычна-метадалагічныя асновы ШДІ, адным з якіх з’яўляецца логіка-сэнсавая мадэль прадстаўлення і аналізу ведаў. Яна атрымала назву логіка-сэнсавай па той прычыне, што схема ўтрымлівае два кампаненты: лагічны – у выглядзе сістэмы размяшчэння каардынат і вузлоў, і сэнсавы – у выглядзе зашыфраваных паняццяў, назваў каардынат і вузлоў.

Пабудова ЛСМ адбываецца ў наступнай паслядоўнасці дзеянняў:

а) у цэнтры ЛСМ заўсёды ўказваецца аб’ект вывучэння (галоўнае паняцце, з’ява);

б) дзяленне тэмы на падтэмы, гэта значыць фарміраванне сэнсавых вузлоў, кола пытанняў па тэме, іх узаемнае размяшчэнне і, як вынік, выбар каркаса, вызначэнне каардынат схемы;

в) выдзяленне апорных сэнсавых вузлоў і іх размяшчэнне на кардынатах шляхам вызначэння галоўных элементаў зместу, этапаў вырашэння, ключавых фактаў для вывучэння тэмы, рашэння праблемы;

г) лагічнае размяшчэнне апорных вузлоў на каардынаце, выбар абазначэння апорнага вузла на каардынаце, згортванне назваў каардынат і вузлоў да 1-2 ключавых слоў, размяшчэнне ключавых слоў у вузлах на каардынатных восях і ў міжкаардынатных матрыцах;

д) выяўленне і абазначэнне найбольш важных сэнсавых сувязей паміж зместам тэмы.

Прымяніць ЛСМ можна на любым этапе ўрока і на ўроку любога тыпу, што дапамагае аптымізаваць урок, зрабіць яго больш змястоўным, навуковым, эфектыўным.

Урокі з прымяненнем ЛСМ уключаюць наступныя асаблівасці арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў:

1) уваход у тэму, сутыкненне з пазнавальнымі перашкодамі;

2) арганізацыя пазнавальнай дзенасці вучняў з дапамогай ЛСМ;

3) адпрацоўка новых уменняў і навыкаў з дапамогай трэніровачных практыкаванняў;

4) абагульненне вывучанага матэрыялу з дапамогай ЛСМ;

5) рэфлексія вучэбнай дзейнасці вучняў.

Выкарыстанне ЛСМ на ўроках мовы я пачынаю з азнаямлення вучняў са зместам падрыхтаванай ужо ЛСМ па тэме ўрока. Пры выкарыстанні ЛСМ у час тлумачэння новага матэрыялу вучні выконваюць пэўныя заданні па каардынатах ЛСМ, што садзейнічае ўспрыняццю вучнямі дадзенай формы структуравання матэрыялу тэмы як адной з найбольш аптымальных і даступных.

На ўроку ў 5 класе пры знаёмстве з новай тэмай “Зычныя гукі. Глухія, звонкія і санорныя зычныя. Іх вымаўленне і правапіс” прапаную вучням гатовы шаблон ЛСМ, на якім абазначаны каардынаты з нанесенымі абазначэннямі вузлоў. На этапе мэтавызначэння вучні чытаюць тэму, вызначаюць ключавое слова-назоўнік і запісваюць яго ў цэнтр схемы. Сумесна з вучнямі фармулюю задачы ўрока. Тут важным з’яўляецца ўменне выдзяляць ключавое слова ў азначэннях, уласцівасцях, падбіраць найбольш удалыя словазлучэнні для шыфравання апорных блокаў інфармацыі. Вылучаныя назвы вузлоў наносяцца на каардынату К1.

На гэтым этапе ўрока практыкую спалучэнне франтальнай і індывідуальнай працы, самастойнай працы вучняў з тэкстам падручніка. У гэтым выпадку прымяненне ЛСМ дазваляе навучыць дзяцей коратка і дакладна фармуляваць мэты і задачы ўрока, вызначаць узаемасувязь паміж блокамі вучэбнай інфармацыі, рабіць самастойна выбар.

Пры аналізе вучэбнага матэрыялу практыкую даследчую працу ў групах з наступным узаемаабменам інфармацыі, што садзейнічае рэалізацыі камунікатыўна-дзейснага падыходу ў навучанні. Пад кіраўніцтвам настаўніка праводзіцца карэкцыя інфармацыі і ўзаемадапаўненне.

З мэтай фарміравання навыку параўнання, пошуку варыянтаў адказу прапаную заданні праблемна-пошукавага характару. Пры гэтым кожны вучань мае магчымасць прапанаваць свой варыянт адказу, што з’яўляецца сітуацыяй поспеху, якая спрыяе камфортнасці ў навучанні, а таксама здароўезберагальнаму падыходу ў арганізацыі адукацыйнага працэсу.  

Замацаванне вывучанага матэрыялу на разглядаемым уроку праводжу прыёмамі “Знайдзі памылку”, “Вызнач адпаведнасць”, “Правядзі параўнанне”, што садзейнічае фарміраванню ўмення выкарыстоўваць ЛСМ як сціснутую мадэль вучэбнага матэрыялу (дадатак 1).

Такім чынам, пабудова і прымяненне ЛСМ на ўроку пры вывучэнні новага матэрыялу складае ўмовы для рацыянальнага і абстрактнага мыслення вучняў, для развіцця ўмення працаваць з тэкстам, садзейнічае фарміраванню такіх вучэбных дзеянняў, як уменне структураваць веды, згортваць інфармацыю ў “сэнсавыя вузлы”, вызначаць асноўную і другарадную інфармацыю.

На этапе замацавання вывучанага матэрыялу таксама ўлічваю ўзровень падрыхтаванасці вучняў. Магчымасць выбраць ступень складанасці выконваемай працы прадстаўляецца самім вучням.

На рэпрадуктыўным узроўні вучні па гатовай ЛСМ узнаўляюць матэрыял тэмы. Так, на ўроку “Віды аднасастаўных сказаў” (8 клас) на пытанне: “Якія бываюць віды аднасастаўных сказаў?” вучні даюць адказы з выкарыстаннем інфармацыі, размешчанай на каардынатах К2, К3, К4, К5, К6. На аналітычным узроўні вучням рэкамендуецца дабудаваць нехапаючыя элементы ЛСМ: напрыклад, правільна назваць вузлы на каардынаце К2 “Пэўна-асабовыя сказы”.

На творчым узроўні вучням прапануецца каркас мадэлі з абазначанамі каардынатамі без іх змястоўнага напаўнення. У гэтым выпадку вучні самастойна вызначаюць колькасць вузлоў на кожнай каардынатнай восі, акрамя К1, і абазначаюць іх. Вынікам такой працы з’яўляецца складанне індывідуальных ЛСМ, якія належаць абавязковай праверцы з абмеркаваннем этапаў іх складання (дадатак 2).

Пры арганізацыі самастойнай працы вучняў з ЛСМ на любым узроўні складанасці я накіроўваю і карэкцірую дзейнасць вучняў у іх працы над ЛСМ, не пускаю гэтую дзейнасць на самацёк. Выкананне ўзроўневых заданняў садзейнічае больш асэнсаванаму і эфектыўнаму засваенню вучнямі вучэбнага матэрыялу.

ЛСМ на этапе рэфлексіі і падвядзення вынікаў дазваляе вучням усвядоміць узровень засваення вывучанага матэрыялу, а настаўніку – правесці своечасовы аналіз і аказаць дзейсную дапамогу кожнаму вучню.

Падчас працы на гэтым этапе ўрока прапаную вучням пытанні на вызначэнне самай галоўнай інфармацыі. Пры вывучэнні тэмы “Бяззлучнікавы складаны сказ” (9 клас) задаю дзецям пытанні, адказы на якія яны павінны адшукаць на ЛСМ:

- што агульнае паміж бяззлучнікавымі сказамі з коскай і кропкай з коскай і складаназлучанымі сказамі? (Сэнсавыя адносіны адначасовасці і паслядоўнасці дзеянняў, супастаўлення або супрацьпастаўлення; лёгка перабудаваць складаназлучаны сказ у бяззлучнікавы і наадварот; часткі ў такім сказе называюцца аднатыпныя);

- чаму другая група бяззлучнікавых сказаў атрымала назву “Бяззлучнікавыя складаныя сказы з разнатыпнымі часткамі?” (Таму што сэнсавыя адносіны, якія ўстанаўліваюцца паміж часткамі, нагадваюць складаназалежныя сказы. Адносіны паміж часткамі суб’ектныя, аб’ектныя, азначальныя, акалічнасныя прычыны, умовы і інш.);

- назваць асноўны сродак сувязі ў складаным бяззлучнікавым сказе. (Інтанацыя, якая па сваім характары бывае рознай. Гэта інтанацыя пералічэння, супастаўлення, паяснення, абумоўленасці) (дадатак 3).

Заданні такога тыпу садзейнічаюць павышэнню засваення праграмнага матэрыялу, найбольш глыбокаму запамінанню структураванай інфармацыі праз механізмы асацыятыўнай памяці, матывуюць на вывучэнне дадатковай літаратуры па прадмеце.

ЛСМ выкарыстоўваю пры абагульненні ведаў па выніках вывучанай тэмы. На ўроку абагульнення ведаў па тэме “Прыметнік” (6 клас) прымяняю прыём “Карэктар”. Гэты прыём дазваляе вучням самастойна ўзнавіць “згубленае” паняцце на ЛСМ: назву каардынаты, вузел. ЛСМ служыць апорным канспектам пры франтальнай гутарцы. Пры вуснай узаемаправерцы ў парах вучні задаюць пытанні адзін аднаму (прыём “Ты – мне, я – табе”), што садзейнічае замацаванню ведаў, развіццю ўмення абагульняць і лагічна мысліць, фарміраванню вуснай мовы, а таксама вучыць разгарнуць вучэбны матэрыял.

Улічваючы, што ЛСМ – гэта рухомыя сістэмы, у час абагульнення матэрыялу сумесна з вучнямі адбываецца іх перапрацоўка, дапаўненне па меры расшырэння і паглыблення ведаў па прадмеце (дадатак 4).

Такім чынам, выкарыстанне ЛСМ дае магчымасць вучням з любым тыпам разумовай дзейнасці адчуваць сябе камфортна. «Левапаўшарныя» лягчэй успрымаюць інфармацыю часткамі – па восях ЛСМ, «правапаўшарным» неабходна бачыць цэласную карціну дзейнасці – усю ЛСМ. ЛСМ спрыяе ўзбагачэнню ўрока і палягчае дзейнасць вучняў па засваенні, сістэматызацыі, паўтарэнні і выкарыстанні прадметных ведаў, садзейнічае матывацыі.

Вынікі і эфектыўнасць вопыту

Такім чынам, я магу зрабіць выснову, што пабудова і прымяненне ЛСМ стварае ўмовы для развіцця рацыянальнага і абстрактна-лагічнага мыслення вучняў, развіцця пазнавальнай самастойнасці, умення працаваць з тэкстам, вылучаць галоўнае, згортваць інфармацыю ў “сэнсавыя гранулы”, параўноўваць і супастаўляць, вылучаць падабенства і адрозненні, класіфікаваць. Мне як настаўніку ЛСМ дазваляе фармаваць апорныя веды вучняў выразна, даступна; лаканічна тлумачыць тэму, кіраваць пазнавальнай дзейнасцю вучняў, спалучаць розныя формы работы, аператыўна аказваць дзейсную дапамогу кожнаму вучню, уплываць на ход і структуру ўрока, падтрымліваць і развіваць у вучняў цікавасць да прадмета. ЛСМ дазваляе адначасова ўбачыць усю тэму цалкам і кожны яе элемент у асобнасці, на ёй лёгка паказаць параўнальную характарыстыку двух з'яў, падзей, знайсці падабенства і адрозненні паміж імі, усталяваць прычынна-выніковыя сувязі, выявіць асноўную праблему і знайсці яе рашэнне. Вынікамі прымянення ЛСМ з'яўляюцца ўзгодненая дзейнасць вучняў і настаўніка, дасягненне адзінства зместу і навучання, зніжэнне псіхалагічнай напружанасці ў адносінах, павышэнне якасці ведаў і навучанні. Праца па складанні і чытанні ЛСМ значна павышае тэхналагічную кампетэнтнасць настаўніка і вучняў.

Выкарыстанне ЛСМ на ўроках беларускай мовы дало станоўчыя вынікі:

- павысілася матывацыя навучання (вучні паверылі ў свае сілы, павысілася цікавасць да вучобы);

- адбыўся пераход ад пасіўных форм навучання да дзейснага навучання з перавагай самастойнай работы на ўроку (ад 25% да 70% вучэбнага часу);

- знізілася перагрузка вучняў праграмным матэрыялам; значна палягчылася падрыхтоўка вучняў да ўрока, здзяйсняецца зваротная сувязь;

- павысілася якасць адукацыйнага працэсу, пра што сведчыць станоўчая дынаміка навучанасці па класах.

Адным з вынікаў выкарыстання ЛСМ з'яўляецца павышэнне ўзроўню вучэбных дасягненняў вучняў: сярэдні бал за перыяд з 2016/2017 навучальнага года па сакавік 2017/2018 навучальнага года вырас на 0,6 бала, а ступень навучанасці вучняў вырасла на 6,3 % (дадатак 5)

Выкарыстанне ЛСМ аптымізуе павышэнне пазнавальнай актыўнасці і матывацыі вучняў, садзейнічае найбольш эфектыўнай арганізацыі працы з высокаматываванымі вучнямі пры падрыхтоўцы да ўдзелу ў алімпіядзе па беларускай мове. Вучні любяць урокі, на якіх прадастаўляецца магчымасць складання ЛСМ: кожны хоча праявіць сваю творчасць. Набытыя веды па складанні ЛСМ дапамагаюць вучням прымяніць іх у другіх умовах і другіх сферах дзейнасці.

Станоўча ўздзейнічае на эфектыўнасць і выніковасць вопыту высокая зацікаўленасць вучняў у набыцці ведаў, уменняў і навыкаў па предмеце, разуменне таго, што атрыманыя ў школе кампетэнцыі з’яўляюцца асновай многіх аспектаў жыццёвага вопыту чалавека, паспяховай сацыялізацыі, у тым ліку і прафесійнага станаўлення.

Заключэнне

Пазнавальная дзейнасць на ўроку з выкарыстаннем ЛСМ набывае рысы сумеснай працы вучня і настаўніка, ствараюцца ўмовы для рацыянальнага абстрактнага мыслення вучня, развіваецца ўменне працаваць з тэкстам, вылучаць галоўнае, структураваць інфармацыю, параўноўваць, супастаўляць, што садзейнічае паступоваму пераходу вучняў на самаадукацыю і самавызначэнне ў выбары форм і спосабаў навучання. Настаўніку выкарыстанне ЛСМ дазваляе фарміраваць апорныя веды вучняў, дакладна, даступна, тлумачыць тэму, кіраваць пазнавальнай дзейнасцю вучняў, спалучаць розныя формы працы, здзяйсняць зваротную сувязь, уплываць на ход і будову ўрока, падтрымліваць і развіваць у вучняў цікавасць да прадмета, што садзейнічае павышэнню вынікаў засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу.

                                                                                                                  Дадатак 1

Фрагмент урока беларускай мовы ў 5 класе

Тэма: Зычныя гукі. Звонкія, глухія і санорныя. Іх вымаўленне і правапіс.

Мэта: стварэнне ўмоў для засваення вучнямі ведаў па адрозненні звонкіх, глухіх і санорных зычных, правільнасці іх вымаўлення і правапісу.

Задачы: 1) садзейнічаць фарміраванню паняцця пра парныя і няпарныя зычныя гукі, іх сэнсаадрознівальную ролю; 2) выпрацоўваць уменне вызначаць становішча зычных гукаў у слове, падбіраць праверачныя словы да слоў з зычнымі ў слабай пазіцыі, рабіць іх гука-літарны аналіз; развіваць арфаграфічную пільнасць і маўленчы слых вучняў; 3) спрыяць выхаванню жыццёва неабходных якасцяў: адказнасці, самастойнасці, уважлівасці; прывіваць цікавасць да моўных з’яў.

Абсталяванне: падручнік беларускай мовы для 5 класа, раздатачны матэрыял: ЛСМ, карткі з заданнямі .

Формы працы: франтальная, індывідуальная, групавая.

Асноўныя этапы ўрока

 

3. Пастаноўка вучэбных задач.

Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на тэму ўрока, прапануе адшукаць ключавое слова, каб размясціць яго ў цэнтры каркаса ЛСМ. Вучні называюць словазлучэнне зычныя гукі.

Кажны вучань на сваёй ЛСМ размяшчае ў цэнтры словазлучэнне зычныя гукі.

Настаўнік прапануе вучням звярнуцца ўправіла §1, с.3 падручніка, пастарацца адшукаць разрады зычных гукаў. Вучні без памылак адшукваюць разрады: звонкія, глухія, санорныя.

На каардынату К1(змест) наносяць “вузялкі на памяць”: звонкія, глухія, санорныя.

Настаўнік.

-Што неабходна нам ведаць для таго, каб адрозніваць гэтыя гукі? (Вучні вызначаюць мэту і задачы ўрока:

-навучыцца адрозніваць звонкія і глухія, санорныя зычныя;

-запомніць пары зычных па звонкасці-глухасці;

-навучыцца падбіраць праверачныя словы для правільнага напісання зычных у слабай пазіцыі;

-запомніць санорныя (няпарныя звонкія зычныя);

-выпрацоўваць уменне рабіць гука-літарны аналіз слова.

         ІІ.Аперацыйна—пазнавальны этап.

         1.Праца вучняў па вывучэнні тэмы.

         1. Карыстаючыся правілам, вучні наносяць на ЛСМ К2- зычныя

звонкія гукі і К3- зычныя глухія гукі, К4- санорныя зычныя гукі.  

         2.На стале ў кожнай пары ляжаць карткі з заданнем.

Прачытайце пары слоў і скажыце , колькі ў іх парных па звонкасці-глухасці зычных гукаў.Назавіце санорныя гукі, ужытыя ў гэтых парах слоў.

Казка- маска                           зуб- суп

лыжка-мышка                         мурог- мох

вузка- куска                           круг- рух

блізка-пліска                           умець- медзь

         3. Пісьмовае выкананне практыкавання 3 падручніка вучнямі.

         4. Праца вучняў у групах.

         Заданне першай групе:

         Змяніце словы так, каб зніклі беглыя галосныя (о,а,е,э). У якіх словах вымаўленне зычнага гука перад наступным зычным змянілася, а якіх – не змянілася?

Клубок                           дубец                   парадак

дзясятак                           непаладак             глушэц

садок                                 грабец                  (пяць)кніжак

         Заданне другой групе:

         Чым разыходзіцца напісанне і вымаўленне наступных слоў?

 

Грабцы                               рэзкі                       касьба

лыжка                               моладзь                   малацьба

грузчык                             хадзьба                   просьба

         5. Заданне ўсім вучням.

У якіх радках праверачныя ўсе прыведзеныя словы, а ў якіх – толькі адно з прыведзеных?

Лодка – лодачка, лодачны , лодачнік.

Лягчэй – лёгенькі, лягчэйшы, лёгкасць.

Медзь – медзякі, медны.

         Вывад робяць вучні: звонкія зычныя гукі, калі знаходзяцца ў моцнай пазіцыі (перад галоснымі або перад санорнымі), чуюцца выразна і на пісьме абазначаюцца “сваімі” літарамі. Калі ж яны знаходзяцца ў слабой пазіцыі (перад глухім ці на канцы слова), то тады аглушаюцца. Для таго, каб правільна напісаць слова, трэба праверыць яго напісанне, змяніўшы слова так, каб зычны гук , які чуецца невыразна, стаў у моцную пазіцыю.

 

Дадатак 4

Фрагмент урока беларускай мовы ў 6 класе

Тэма: Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме “Прыметнік”

Мэта: Стварэнне ўмоў для сістэматызацыі і паглыблення вучнямі ведаў пра прыметнік і яго формы.

Задачы: 1) развіваць лінгвістычнае мысленне вучняў; 2) форміраваць навыкі функцыянальнай пісьменнасці і дарэчнага словаўжывання; 3) садзейнічаць развіццю цікавасці да моўных з’яў, выхоўваць любоў да роднага слова.

Абсталяванне: раздатачны матэрыял, падручнік.

Формы работы: групавая, франтальная.

Асноўныя этапы ўрока

І.Арганізацыйна-матывацыйны этап  

ІІ. Праца вучняў у групах па паўтарэнні матэрыяла.

  1. Прыём “Карэктар”.

Заданне першай групе

Прыём “Ты – мне, я – табе”. Адзін вучань просіць субяседніка расказаць пра

вузлы на каардынаце К1, другі – расказаць пра вузлы каардынаты К3 і г.д.

       Заданне другой групе

       Прыём “Карэктар”.  

Прыём “Ты – мне, я – табе”. Адзін вучань просіць субяседніка дабудаваць

вузлы на каардынаце “Якасныя прыметнікі”. Другі – дабудаваць кардынату “Правапіс не(ня) з прыметнікамі”. Трэці – падпісаць неназваныя каардынаты.

  1. Прыём “Папоўні прыкладам”

Картка №1

Размясці прыметнікі па разрадах на адпаведную кардынату.

Бусліны, вясковы, высокі, добры, дужы, жывы, жытні, знакаміты, лясны, малады, асінавы, заячы, зімовы, лімонны, палявы, поўны, татаў, драўляны, учарашні, кіслы, прыемны.

     Картка №2 Прыём «Рэдактар»

Карыстаючыся ЛСМ выпраў памылкі ва ўтварэнні ступеняў параўнання

прыметнікаў.

1. Студэнцкія будаўнічыя атрады працуюць на важнейшых аб’ектах горада.

2. Пасля таго як вызначылася восем мацнейшых каманд, яны былі разбіты на дзве групы.

3. Гул-гром, страшней ад кананады, пачулі мы за трыццаць вёрст.

4. Для яго даражэй за ўсё на свеце родны бацькоўскі кут.

5. Што можа быць вышэй і даражэй за гэтыя шчырыя словы ўдзячнасці?

6. У фондах музея сабраны лепшыя ўзоры жывапісу, скульптуры, керамікі.

7. Служэнне Радзіме – вышэйшая мэта чалавека.

8. У Гродне знаходзіцца буйнейшы ў Еўропе хімкамбінат.

9. Што можа быць прыгажэй за лета?

10. Чым менш працы, тым даўжэй свята.