История и традиции

У 1888 годзе была адкрыта Дубайская царкоўна-прыходская аднакласная школа, у якой вучыліся 16 хлопчыкаў.
У 1910 годзе царкоўна-прыходская школа была перайменавана ў Дубай-Зарэчнае народнае вучылішча, у якім навучалася 66 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак.
Па верасень 1939 года функцыянавала польская школа, выкладанне вялося на польскай мове.
З прыходам Савецкай улады школа пачала працаваць па-сапраўднаму. Падчас нямецкай акупацыі школа спыніла сваё існаванне.
Падчас нямецкай акупацыі школа спыніла свае існаванне.
Пасля вызвалення вёскі з верасня 1944 года была адкрыта пачатковая школа, якая паступова стала сямігодкай.
 
Першымі пасляваеннымі настаўнікамі былі:
Паладзіеў Анатоль
Карэцкі Іван Сцяпанавіч
Канапліцкі Антон Міхайлавіч
Касціневіч Таццяна Іосіфаўна
Дырэктарам школы быў Зайцаў Рыгор Апанасавіч, які разам з сакратаром камсамольскай арганізацыі калгаса Малей Васілём Андрэевічам у 1949 годзе загінуў ад рук антысавецкіх буржуазных нацыяналістаў.
У 1952 годзе адкрылася сярэдняя школа. Па хадайніцтву бацькоў адзін з настаўнікаў вёскі Лысюк Аляксандр Андрэевіч быў камандзіраваны з просьбаю ў Міністэрства асветы БССР. І ў 1954 годзе ўпершыню выпускнікі Дубайскай сярэдняй школы атрымалі атэстат аб сярэдняй адукацыі.
 
Першымі настаўнікамі сярэдняй школы былі:
Хатулькава Алімпіяда Цярэнцьеўна
Шпакоўская Ксенія Рыгораўна
Сіёмка Віктар Антонавіч
Бярнадзкая Ганна Лаўрэнцьеўна
Паўлоўская Людміла Канстанцінаўна
Коктыш Аляксей Сяргеевіч
Каральчук Аляксандра Емельянаўна
Кошарная Зінаіда Рыгораўна
Барэйша Віталь Канстанцінавіч
Бруцкая Паліна Васільеўна
 
Першым дырэктарам сярэдняй школы быў
Рогаль Леанід Іванавіч.
Цяперашні будынак школы ўведзены ў эксплуатацыю 9 студзеня 1972 года. Размешчаны на тэрыторыі Відзіборскага сельскага Савета.

У 2004 годзе школа была рэарганізавана ў яслі-сад-сярэднюю школу. Педкалектыў складаецца з 20 педагогаў. У 2009 годзе перайменавана ва ўстанову адукацыі «Дубайскі дзяржаўны вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад - сярэдняя школа»