Тыдзень фінансавай граматнасці

03.04.2019

З 25 па 29 сакавіка 2019 года ў рамках Тыдня фінансавай граматнасці ва ўстанове адукацыі былі праведзены мерапрыемствы, накіраваныя для азнаямлення вучняў з правіламі фінансавых паводзін, для навучання прымаць разумныя фінансавыя рашэнні, прапагандаваць правілы зберажэння і распаўсюджвання ведаў аб патэнцыянальных магчымасцях атрымання даходу.

Пачаўся тыдзень з лінейкі, на якой быў абвешчаны план мерапрыемстваў.

25 сакавіка прайшла лекцыя па асновах фінансавай граматнасці ў 7-11 класах.

26 сакавіка вучням з 1 па 6 клас быў прадстаўлены пазнавальны мультфільм.

27 сакавіка была праведзена віктарына “Грошы і грашовыя аперацыі”, у якой перамог 11 клас - Стаховец Руслан, Апановіч Алена, Вярэніч Аляксандр В.

У творчым мастацкім конкурсе лепшыя работы былі прадстаўлены вучаніцамі 6 класа -Давыдаўскай Ганнай і Бурдой Анжалікай.