Тыдзень дзіцячай кніжкі

09.04.2019

З 1 па 6 красавіка 2019 года ва ўстанове адукацыі праходзіў тыдзень дзіцячай кніжкі. Адкрыццё тыдня пачалося з кніжнай выставы «Незвычайная кніга ў бібліятэцы». У другі дзень праводзілася незвычайнае падарожжа па старонках Чырвонай кнігі для вучняў І-ІV класаў. У трэці дзень была выстава-загадка «Прачытай – адгадай, другім – загадай» сярод вучняў І-ХІ класаў. Усе вучні актыўна ўдзельнічалі ў адгадванні загадак. У чацвёрты дзень праводзілася казачна-чароўная віктарына сярод вучняў ІV-VІ класаў. Дзеці з цікавасцю і задавальненнем прымалі ўдзел у віктарыне. У пяты дзень праводзіўся конкурс малюнкаў «Сказка – ложь, да в ней намек..». У суботу адбылося падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне актыўных удельнікаў тыдня дзіцячай кнігі.

У правядзенні мерапрыемстваў актыўна ўдзельнічалі наступныя вучні: Стахавец Дзмітрый (І кл.), Серадоха Юлія (ІІ кл.), Хлебавец Вікторыя (ІІ кл.), Малей Лізавета (ІV кл.), Прус Уладзіслаў (ІV кл.), Малей Мікіта (V кл.), Малей Таццяна (V кл.), Кукса Алена (V кл.), Давыдоўская Ганна (VІ кл.), Апановіч Вольга (VІІ кл.), Кудласевіч Ганна (VІІІ кл.), Вярэніч Дар’я (VІІІ кл.), Дубойская Аліна (Х кл.), Бурда Алеся (Х кл.), Платніцкая Лісавета (Х кл.), Вярэніч Аляксандр (ХІ кл.), Стахавец Руслан (ХІ кл.), Апановіч Алена (ХІ кл.)