Агульнашкольны бацькоўскі сход

12.04.2019

10 красавіка ва ўстанове адукацыі праведзены агульнашкольны бацькоўскі сход на тэму "Узаемасувязь сям'і і школы ў інтарэсах асобы дзіцяці". Таксама бацькі азнаёмлены  з нарматыўнымі дакументамі аб завяршэнні 2018/2019 навучальнага года, падведзены вынікі анкетавання вучняў VIII-ХІ класаў "Якімі якасцямі павінны валодаць бацькі". Перад бацькамі выступіла псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра Саевіч Наталля Мікалаеўна.