Дзень Перамогі

11.05.2019

9 мая ў аг. Дубай адбылося святочнае шэсце, прысвечанае 74 гадавіне Вялікай Перамогі, у якім прынялі ўдзел калектыў і вучні ўстановы адукацыі, жыхары і госці аграгарадка, ўтварыўшых калону “Беларусь помніць” з фотаздымкамі аднавяскоўцаў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Каля помніка загінуўшым жыхарам вёскі ў гады вайны былі ўскладзены вянкі і кветкі.

Пасля чаго адбыўся мітынг. З віншавальнымі словамі выступілі старшыня Відзіборскага сельвыканкама Некрашэвіч В.І., дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Дубайскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа” Малайчук К.К.

Работнікі сельскага Дома культуры разам з вучнямі ўстановы адукацыі і жыхарамі аг. Дубай падрыхтавалі святочны канцэрт, у праграме якога прагучалі песні ваеннай тэматыкі ў выкананні  Платніцкай Т.В., Талстыка Н.Р., Банет С.І., Кібак Т.Р., Апановіч Вольгі. Вершы аб Вялікай Айчыннай вайне расказалі Малей Лізавета, Давідоўская Ганна, Блізнюк Дзмітрый, Вярэніч Насця і Серадоха Ангеліна.