Конкурс вершаў, пасведчаных творчасці Г.В. Марчука

Верш “Наш Георгій Марчук” 

 

Ён праславіў свой горад Давыд-Гарадок.

Пра яго самабытнасць напісаў не радок.

Сын радзімы малой, драматург, сцэнарыст,

Сын Айчыны сваёй, пісьменнік і публіцыст.

 

Я знаёмлю вас з палешукам-хлапчуком,

З нашым родным, любімым Георгіем Марчуком.

Вельмі рана без бацькоў застаўся хлапчук.

У бабулі, дзядулі быў слаўны ўнук. 

 

Веру ў Бога, людзей ён пранёс праз жыццё.

У навелах-канонах знайшло ўсё адбіццё.

Наш палескі пясняр, наш Геогій Марчук –

Знакаміты пісьменнік, наш хлапчук-гарадчук.

 

У балотах Палесся – прыгожыя кветкі.

Гарадчукі іх сеюць пад вокнамі ўлетку.

Знаеш, “Кветкі правінцыі” ты пачытай,

Традыцыі, звычаі свае не забывай.

 

Наш Георгій Марчук – наша кветка-гарлачык.

Наш зямляк дарагі – цёплы сонечны зайчык.

Будзем “Хаос” чытаць, “Прызнанне ў забойстве”,

“Новыя прыгоды Несцеркі” і геройствы.

Выканала Апановіч Вольга, вучаніца Х класа