Тыдзень роднай мовы

23.09.2022

З 19 па 23 верасня прайшоў Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, родная мова!".

Прайшлі такія мерапрыемствы, як інтэрактыўная гульня “Вытокі роднай мовы”, выстава кніг “Сэрцам роднага слова краніся”, акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, марафон “Мова родная  – мова модная”, падрыхтоўка віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове!”, флэшмоб “Чытаем вершы пра родную мову”, конкурс пісьмовых творчых работ “За што я люблю родную мову?”