Цели и задачи

Мэта:

 

Стварэнне аптымальных умоў для забяспячэння якасці адукацыі на аснове павышэння валеалагічнай, педагагічнай, псіхалагічнай культуры вучняў, педагогаў, бацькоў.

 

Задачы:

1. Працягваць павышаць веды педагогаў па ўдасканаленні методыкі выкладання вучэбных прадметаў праз метапрадметныя сувязі, асобасна арыентаваны падыход, авалоданне здароўезберагальнымі адукацыйнымі тэхналогіямі.

2. Удасканальваць адукацыйны працэс праз асобасна арыентаваны падыход, які садзейнічае павышэнню якасці адукацыі.

3. Працягваць фарміраваць у вучняў грамадзянска-патрыятычныя якасці, адказнасці, працавітасці на вучэбных, факультатыўных занятках і ў пазавучэбны час выхавання.

4. Працягваць ствараць умовы для бяспекі жыццядзейнасці, захавання культуры здароўя вучняў і прапаганды здаровага ладу жыцця.